10 кастрычніка ў Столінскім гарадскім доме культуры прайшло ўрачыстае свята з нагоды Дня работнікаў культуры.
Уся праграма была пабудавана ў цікавай форме і насіла назву “Ламаем стэрэатыпы”. Напачатку вядучыя расказалі аб важных вехах развіцця культуры на нашай планеце. Аповед суправаджаўся выхадам артыстаў, якія прадстаўлялі пэўную эпоху.
Першым вітаў работнікаў культуры начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба, якога вядучыя прадставілі як Міністра культуры Століншчыны. Дарэчы, сёлета 25 гадоў, як Васіль Андрэевіч узначальвае аддзел культуры раёна. Напярэдадні свята ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску на рэспубліканскім свяце ў гонар работнікаў культуры Васіль Андрэевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё ку
...
Читать дальше »