Понедельник, 09.12.2024, 19:33
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2014 » Октябрь » 16 » Свята работнікаў культуры
10:42
Свята работнікаў культуры

10 кастрычніка ў Столінскім гарадскім доме культуры прайшло ўрачыстае свята з нагоды Дня работнікаў культуры.
Уся праграма была пабудавана ў цікавай форме і насіла назву “Ламаем стэрэатыпы”. Напачатку вядучыя расказалі аб важных вехах развіцця культуры на нашай планеце. Аповед суправаджаўся выхадам артыстаў, якія прадстаўлялі пэўную эпоху.
Першым вітаў работнікаў культуры начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба, якога вядучыя прадставілі як Міністра культуры Століншчыны. Дарэчы, сёлета 25 гадоў, як Васіль Андрэевіч узначальвае аддзел культуры раёна. Напярэдадні свята ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску на рэспубліканскім свяце ў гонар работнікаў культуры Васіль Андрэевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь.

Аматарскае аб”яднанне «Моўства» Мачульскага СДФ

Сваё віншаванне Васіль Андрэевіч пачаў з таго, што культура займае важнае месца ў выхаванні маладога пакалення. І работнікі галіны нашага раёна паспяхова з гэтым спраўляюцца. Ён адзначыў важную ролю ветэранаў, якія і зараз перадаюць свой вопыт, навыкі маладым работнікам. Сярод ветэранаў ён вылучыў Івана Піліпавіча Супрунчыка, Дзіну Ціханаўну

Валянціна Сень і Дзмітрый Цярлецкі

Бажко, Алену Канстанцінаўну Аўсянік, Пятра Іванавіча Астапчука.
— Мы павінны ісці ў нагу з часам, смела ўкараняць новыя тэхналогіі, сучасныя распрацоўкі і выконваць галоўную задачу нашай галіны – захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, — адзначыў Васіль Заруба.
Старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі павіншаваў усіх, хто сабраўся ў зале, адзначыў, што работнікі культуры робяць усё магчымае, каб духоўна-маральны патэнцыял раёна ўмацоўваўся. Ён нагадаў, што культура Століншчыны заўжды знаходзіцца

Дзеці работнікаў культуры мараць пайсці па бацькоўскай дарозе

 

 

ў тройцы-пяцёрцы лідараў вобласці. За значныя дасягненні, творчасць, пастаяннае ўдасканальванне, мэтанакіраваную работу падзякаваў Рыгор Васільевіч работнікам культуры.
Старшыня райвыканкама ўзнагародзіў граматамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў лепшых работнікаў – кіраўніка ўзорнага аматарскага аб’яднання “Згадка” І. М. Ляшкевіч, настаўніцу мастацкага аддзялення Столінскай школы мастацтваў Г. Ф. Дабрынец. Падарунак і кветкі ад старшыні райвыканкама атрымаў народны майстар, ганаровы Паляшук Іван Піліпавіч Супрунчык.

Узнагароду з рук Васіля Зарубы прымае Варвара Белавус

З рук начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В. А. Зарубы атрымалі ўзнагароды Брэсцкага галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі дырэктар Столінскага гарадскога дома культуры К. К. Сакалова, граматы аддзела культуры – дырэктар краязнаўчага музея г. Століна С. П. Вярэніч, вядучы метадыст раённага метадычнага цэнтра В. Ю. Шуркала, загадчыца аддзела цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы М. А. Баршчэўская, мастацкі кіраўнік Рубельскага СДК В. М. Лемяза, настаўніца Столінскай школы мастацтваў А. У. Гунько, бібліятэкар Луткаўскай бібліятэкі М. М. Сцямпкоўская.
Падзячнымі лістамі аддзела культуры і падарункамі райкама прафсаюза работнікаў культуры па выніках конкурсу “Жніво -2014” узнагароджаны калектывы Манькавіцкага і Рубельскага дамоў культуры.
У цікавай форме была створана канцэртная праграма. Песні прысвячаліся работнікам культуры, аб іх рабоце былі інсцэніроўкі. Спадабалася мне пастаноўка “Уволюсь на фиг” работнікаў раённага метадычнага цэнтра – яны расказалі ў гумарыстычнай форме пра сваю дзейнасць, пра праблемы і задачы. Ярка аб рабоце Рэчыцкага дома культуры расказалі і яго работнікі. Валянціна Сень і Дзмітрый Цярлецкі спявалі пра сям’ю культработнікаў: “Культработнік ты і я – разам цэлая сям’я”. У гэтую вялікую і дружную сям’ю сёлета ўліліся чатыры маладыя спецыялісты. Іх пасвяцілі ў прафесію.
Паднялі настрой гледачам Мачульскія кумачкі з Мачульскага сельскага дома фальклору. Жанчыны-ўдзельніцы калектыву таксама ў жартоўнай форме расказалі пра тое, як праходзяць у іх рэпетыцыі, чым жыве вёска.
Удзельнікі ансамбля “Брыз” таксама выканалі музычны нумар пра сваю родную галіну – культуру.
Былі і ўзнагароды “па выніках інтэрнэт-галасавання”. Самі работнікі выбралі сярод сябе лепшых з лепшых і прысвоілі ім тытулы. “Залатым голасам раёна” прызнаны Валерый Шуркала, “Мега мозгам” – Наталля Валько, “Хадзячай энцыклапедыяй” – Іван Ляшкевіч, “Мэтр музыкі” – Фёдар Вайцяхоўскі, “Прыма тэатра” – Валянціна Палхоўская, “Залатыя рукі газелі” – Сяргей Мельнік.

Просмотров: 765 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Октябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz