16:30 Беларусь - гэта мы | |
У другой нядзелі мая ў гарадскім парку жыхары Століншчыны адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ. На плошчу з нацыянальнымі сімваламі, упрыгожаныя паветранымі шарамі і кветкамі, прыйшлі калоны працаўнікоў калектываў, навучэнцы ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і жыхары раённага цэнтра. Да столінцаў на ўрачыстым мітынгу са сваімі выступленнямі звярнуліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч, пераможца другога, трэцяга і заключнага этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове Дар'я Ракала, узняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь былі ўдастоены навучэнцы адукацыйных устаноў раённага цэнтра. Як прызнанне ў любові да Радзімы - харэаграфічная кампазіцыя ў выкананні народнага ансамбля танца "Рэха" Столінскага ГДК. Затым вядучыя запрасілі ўсіх у гарадскі парк на сямейную -конкурсную праграму і заключны канцэрт раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва "Зоркі Палесся", спартыўныя спаборніцтвы. | |
|
Всего комментариев: 0 | |