09:41 З песняй да хлебаробаў | |
Славіцца песняй край прыгожы, Столінскі родны наш край, Бо жыве тут люд працоўны! Гэй, музыка, грамчэй грай!!!
Пад такім дэвізам аўтаклуб з артыстамі, а таксама з інфармацыйнай групай, аб’язджаюць гаспадаркі Столінскага раёна, каб стварыць для ўдзельнікаў уборкі добры і працоўны настрой. 19 ліпеня прыехаў да хлебаробаў КУВП "Манькавічы” і СВК "Беражное”, народны фальклорны калектыў "Журавушка” Адвержыцкага сельскага дома фальклору,кіраўнік Любоў Яхнавец і прапанаваў гледачам канцэртную праграму з народных песен, прыпевак і гумарэсак. А таксама ў гэты дзень, добры настрой атрымалі і жыхары вёскі "Ямнае”, "Узляжжа” і "Кашара”. Усе песні спяваліся разам з гледачамі вёсак. Для іх гэта было сапраўднае свята.
23 і 31 ліпеня дождж прыпыніў работу ў полі, толькі на збожжатаках
працягвалася дапрацоўка збожжа. Песні і прыпеўкі ў выкананні народнага
фальклорна-этнаграфічнага калектыву Рэчыцкага ГДК "Верасень”, кіраўнік Алена
Дубойская, паправілі настрой ў такое змрочнае надвор’е, тым, хто працаваў на
таках у СВК " Дубайскі”, "Відзіборскі”, "Рухчанскі”, "Рубельскі”, "Веляміцкі”,
КСУП "Прыпяць-2009”, "Прыгарынскі”. Цёпла ўспрымалі выступленне ветэранаў
калектыву Вольгі Сямёнаўны Некрашэвіч (арыгінальныя прыпеўкі), Галіны Мікітаўны
Вярэніч, Вольгі Дзмітрыеўны Сакевіч, Ніны Васільеўны Тонзель, Зоі Мікалаеўны
Пашкевіч, Алены Сцяпанаўны Стружко.
| |
|
Всего комментариев: 0 | |