Пятница, 19.04.2024, 08:44
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2014 » Июнь » 12 » Свята ў Альшанах
11:10
Свята ў Альшанах

     

     На вялікае праваслаўнае свята Тройцы аграгарадок Альшаны адзначаў дзень свайго роднага куточка.
Пасля завяршэння царкоўнай службы гаспадары і госці населенага пункта накіраваліся на цэнтральную плошчу, дзе ўсіх чакала святочная праграма.
    Традыцыйны абрад кумлення, траецкія карагоды, уручэнне вяночкаў і галінак з бярозы і клёну і духмяны каравай. Вось так прыгожа пачалося свята аграгарадка. Свае вітальнае слова старшыня сельвыканкама Віктар Анатольевіч Гапко пачаў з некаторых гістарычных фактаў пра Альшаны.                                                                                                                  Старшыня сельвыканкама ўручыў падарункі бацькам самай маленькай жыхаркі аграгарадка Маргарыты, якая з’явілася на свет у сям’і Сяргея Мікалаевіча і Наталлі Мікалаўены Лемяза 4 чэрвеня;                                                                                    Мнагадзетным сем’ям Уладзіміра Іванавіча і Вольгі Мікалаеўны Лемяза, а таксама Паўла Іванавіча і Алены Міхайлаўны Кірыловіч;                                                                                                                                                                              Старажылу аграгарадка Сцефанідзе Андрэеўне Ярмоліч;                                                                                                  Бухгалтару сельвыканкама Вользе Іванаўне Ярмоліч, якая пайшла на заслужаны адпачынак;                                                      Сем’ям, якія жывуць разам 50 гадоў, – Мікалаю Рыгоравічу і Ганне Міхайлаўне Казак, Пятру Мікалаевічу і Ксеніі Сямёнаўне Струг;

    Самай маладой сямейнай пары — Сяргею Іванавічу Грыбу і Алёне Міхайлаўне Піваварэвіч;
    Старасту аграгарадка Мікалаю Іванавічу Лемязе.
    Старшыня СВК “Новая Прыпяць” І. М. Антановіч таксама павіншаваў землякоў са святам і ўшанаваў лепшых працаўнікоў падарункамі. Даяркі М. С. Клочка і С. М. Логвінка ўжо не працуюць у СПК, але аддалі сваёй справе большую частку жыцця і з”яўляюцца прыкладам для моладзі. Сярод цяперашніх перадавікоў аператар машыннага даення фермы «Круглае» В. М. Грыб. Падарунак атрымаў і І. М. Пявец, які хаця ўжо і пенсіянер, але працягвае працаваць у СВК.
Ганаровыя граматы і прэміі за правядзенне падпіскі ад рэдакцыі раённай газеты “Навіны Палесся” атрымаў увесь калектыў аддзялення паштовай сувязі.
Дырэктар Альшанскага філіяла сельскага спажывецкага таварыства А. М. Скрабец уручыў падарункі лепшым працаўнікам гандлю. А гэта Л. М. Піваварэвіч, якая 40 гадоў была старшынёю сельскага спажыўтаварыства, В. К. Скрабейка, якая 37 гадоў аддала прафесіі эканаміста, А. П. Бобка, якая 36 гадоў была прадаўцом.                                                                                        У канцэртнай праграме выступілі народнае аматарскае аб’яднанне “Гарынскія папрадухі” Рэчыцкага ГДК, узорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага СДФ, вакальны ансмбль Рамельскага СЦКіВЧ, клубаматараў песні “Ярок” метадычнага цэнтра, народнае фальклорнае аб’яднанне “Прамень” Давыд-Гарадоцкага ГДК, аматарскае аб’яднанне “Моўства” Мачульскага СДФ і эстрадныя выканаўцы шэрагу ўстаноў культуры. У рамках свята прайшоў таксама агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў “Свет нашых захапленняў”.Першае месца заняло аб’яднанне “Надзея” Веляміцкага ЦСДК (кіраўнік К. А. Раўкач), другое – “Гаспадынька” Давыд-Гарадоцкага ГДК (кіраўнік Г. П. Цанда) і трэцяе – узорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага СДК (кіраўнік І. М. Ляшкевіч). Усе ўдзельнікі атрымалі Ганаровыя граматы, а пераможцы яшчэ і падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотров: 653 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Июнь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz