Назаўжды ў памяці велічны подзвіг народа
Святкаванне разгарнулася на пляцоўцы насупраць сельскага Дома культуры. Урачыстая частка свята пачалася з частавання гасцей караваем.
Шчаслівыя бацькі Кутына Аніты - самай юнай жыхаркі Манькавіч
З гісторыі вёскі
Згодна з архіўнымі дакументамі Манькавічы ўпершыню ўпамінаюцца ў 1524 годзе. Пад назвай Манькавічы былі вядомы вёска і сядзіба. У вёсцы налічвалася 98 двароў і 649 жыхароў. Працаваў магазін, піцейны дом; у
Мясцовая зорачка Валерыя Сімончык
сядзібе – вінзавод і вадзяны млын.
Сёння ў Манькавічах 731 гаспадарка, дзе жывуць 2280 чалавек. З 2011 года нараджальнасць перавышае смяротнасць. У мінулым годзе на свет з’явіліся 33 немаўляці, зарэгістравана 11 шлюбаў. Тут жыве 61
Дзенісевіч Мікалай Васільевіч і Сімончык Мікалай Якаўлевіч жывуць клопатамі аднавяскоўцаў
мнагадзетная сям’я. Ордэнам Маці былі ўзнагароджаны восем жанчын.
Народны калектыў «Журавушка» Адвержыцкага сельскага дома фальклору
Сярод жыхароў ёсць людзі, якія сваёй адданай працай заслужылі высокія дзяржаўныя ўзнагароды.
Мнагадзетная сям”я Гардзіеўскіх
Вёска развіваецца, створана добрая інфраструктура. Стабільна працуе КУВП “Манькавічы”, шэсць гандлёвых аб’ектаў прыватнай і дзяржаўнай формаў уласнасці, дзве станцыі па рамонце і тэхнічным абслугоўванні аўтамабіляў, аддзяленне сувязі, заправачная станцыя, дзіцячы сад і Дом культуры. У вёсцы зарэгістраваны 17 індывідуальных прадпрымальнікаў, дзве прыватныя фірмы па аказанні транспартных паслуг і адна фермерская гаспадарка. Веруючыя жыхары могуць наведваць праваслаўны храм і царкву абшчыны Евангельскіх хрысціян баптыстаў.
З вітальнымі словамі выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко, старшыня Манькавіцкага сельскага Савета Наталля Антонаўна Расько, дырэктар КУВП “Манькавічы” Аляксей Васільевіч Мікуліч.
Па традыцыі ў гонар тых, хто цаной жыцця адстаяў мір і спакой на нашай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, да помніка загінуўшым былі ўскладзены вянкі. Хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць.
Падчас урачыстасці павіталі і ўручылі падарункі ганаровым жыхарам Манькавіч. Сярод узнагароджаных – самы сталы Расько Гурын Дзмітрыевіч, якому ў кастрычніку споўніцца 105 гадоў; залатыя юбіляры сямейнага жыцця Васіль Міхайлавіч і Надзея Сцяпанаўна Бандарчукі, мнагадзетная сям’я Аляксандра Станіслававіча і Алы Міхайлаўны Гардзіеўскіх, якія выхоўваюць чатырох сыночкаў і дачушку. Падарункі атрымалі самая маладая сям’я Дзяніса Мікалаевіча і Ірыны Аляксееўны Белавусаў, самая юная жыхарка Кутына Аніта Сяргееўна і Ігар Анатольевіч Янкоўскі, які з’яўляецца камандзірам добраахвотнай дружыны і першым памочнікам участковага інспектара. Дзень вёскі прыпаў на яго дзень нараджэння.
Павіншаваць з днём вёскі прыехалі шматлікія артысты аматарскай творчасці. Прыемныя хвіліны і вясёлы настрой дарылі народны фальклорны калектыў “Журавушка” Адвержыцкага СДФ, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Верасень” Рэчыцкага ГДК, танцавальны калектыў “Пралеска” Альманскага СДК, клуб аматараў песні “Ярок”, выхаванцы мясцовага дзіцячага садка, эстрадныя выканаўцы Давыд-Гарадоцкага ГДК, Стружскага, Белавушскага, Варанёўскага дамоў культуры.Горад майстроў і забаў
Ён размясціўся па абодва бакі ад Дома культуры. З аднаго радавалі вока выстаўкі, якія падрыхтавалі раённы краязнаўчы музей, Столінскі цэнтр дзіцячай творчасці, сельская бібліятэка і дзіцячы садок, Адвержыцкі сельскі дом фальклору. З узорамі сваёй прадукцыі знаёміў спіртзавод КУВП “Манькавічы”. Насупраць працавалі шматлікія атракцыёны і гандлёвыя рады. Тут можна было пасмакаваць шашлык, салодкую вату і пап-корн, прахаладжальныя напіткі і марожанае. Дзяцей прываблівалі батут, надуўная горка. Даволі было жадаючых пакатацца па сельскай вуліцы на паравозіку. Знайшлося нямала ахвотнікаў за грошы праверыць сваю вынослівасць, павісеўшы на турніку, альбо пераканацца ў сваёй меткасці, “страляючы” па паветраных шарыках.
|