Главная »
2013 » Июнь » 14 » Сонечны тыдзень у Польшчы
16:17 Сонечны тыдзень у Польшчы |
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь хор "Крыніца” Столінскага ГДК вярнуўся з творчай паездкі ў Рэспубліку Польшча. Па запрашэнні польскага боку калектыў прымаў удзел у святкаванні Дня горада Жывец, кіраўніцтвам якога і ўладай Столінскага раёна заключана пагадненне аб культурным і сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве. Узначальваў раённую дэлегацыю начальнік аддзела культуры Васіль Андрэевіч Заруба. Столінскія артысты пазнаёмілі з беларускай нацыянальнай песеннай культурай і сваёй творчасцю не толькі жыхароў Жывеца, але і польскага горада Гагалін, выступілі з канцэртам у касцёле. Каб лягчэй разумець, пра што расказваецца ў песнях, вядучая праграмы Вольга Адамовіч рабіла кароткі пераклад зместу на польскую мову. Гэты нюанс дазволіў наладзіць цёплы кантакт паміж артыстамі і гледачамі. На час знаходжання ў Польшчы ўдзельнікам хору была наладжана разнастайная праграма адпачынку. Госці пазнаёміліся з работай каталіцкай царквы па выхаванні маладога пакалення ў нядзельнай школе, умовамі рэабілітацыйнага цэнтра для састарэлых, развіццём аграэкатурызму ў краіне. Наведалі шэраг славутасцей, пабывалі ў сем’ях. Сваю ўвагу гасцям выказаў стараста Жывецкага павета Анджэй Зялінскі. Дэлегацыі абмяняліся сувенірамі. Усю паездку ў Польшчы свяціла сонца. Такі ж сонечны настрой застаўся ва ўдзельнікаў хору ад гасціннага прыёму і шчырых добрасуседскіх адносін.
|
Просмотров: 672 |
Добавил: stolin_rmc
| Рейтинг: 5.0/2 |
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[
Регистрация |
Вход ]