13:51 Народнае свята "Масленка" | |
Другога сакавіка ў Столінскім гарадскім парку адбылося традыцыйнае святкаванне Масленіцы. Незадоўга да афіцыйнага пачатку свята па горадзе праехала конная павозка з музыкамі і зазываламі. А на плошчы Леніна збіраліся творчыя калектывы. У 12 гадзін урачыстым шэсцем, з чучалам Масленіцы, з песнямі і музыкай калона рушыла да эстраднай пляцоўкі. Тэатралізаваным пралогам з карагодамі частаваннем блінамі ўдзельнікі аматарскай творчасці нагадалі гледачам пра старадаўнюю традыцыю Масленіцы. З канцэртнымі нумарамі выступілі заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь — хор "Крыніца” і ансамбль народнай музыкі "Выцінанка”, народны тэатр "Пагарынне” і народны ансамбль танца "Рэха” Столінскага ГДК, народны фальклорны гурт "Журавушка” Адвержыцкага сельскага дома фальклору, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў "Верасень” і народнае аматарскае аб’яднанне "Гарынскія папрадухі” Рэчыцкага ГДК. Эстраднымі нумарамі парадавалі выканаўцы Давыд-Гарадоцкага, Белавушскага і Столінскага дамоў культуры. Работу дзіцячага гарадка арганізавалі супрацоўнікі раённага цэнтра дзіцячай творчасці, цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк. Прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па перацягванні каната, дарцы і іншыя забавы. Апетытныя рады запрашалі паспрабаваць шашлык, бліны і іншыя прысмакі, пагрэцца гарачым чаем. Сваю ўдачу можна было праверыць у бяспройгрышнай латарэі. Фінальным акордам свята развітанне з зімою стала спальванне на кастры чучала Зімы.
| |
|
Всего комментариев: 0 | |