15:56 Народнае свята "Конікі ў Давыд-Гарадку" | |
У ноч з 13 на 14 студзеня ў Давыд-Гарадку па традыцыі прайшло народнае
тэатралізаванае свята "Конікі”. Ізноў па дамах мясцовых жыхароў прайшлі групы
"Конікаў” з песнямі і танцамі, каб павіншаваць усіх са святам. Пачынаючы з 18.00 гадзін "конікі”
хадзілі па дамах і віншавалі жыхароў горада. А 18.00 гадзіне пачаў працаваць
"дзіцячы гарадок”. А ў 18.30 пачалі сваю працу гандлёвыя рады. У 21.00г. па цэнтральнай вуліцы
горада прайшло масавае тэатралізаванае шэсце касцюміраваных груп. Свята адкрылася
тэатралізаваным прадстаўленнем "На "Конікі” шчадруем”. Затым слова надалі
старшыні гарвыканкама Галавачу В.М., які павіншаваў усіх жыхароў і гасцей
горада са святам, і ўзнагародзіў пераможцаў "За лепшае навагодняе афармленне
падворўя” і "Лепшыя гурты конікаў”. Свята прадоўжылася святочнай канцэртнай
праграмай, на якую былі запрошаны таксама і калектывы з другіх раёнаў вобласці.
Для моладзі была наладжана дыскатэка. | |
|
Всего комментариев: 0 | |