Суббота, 21.04.2018, 06:25
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2014 » Август » 8 » Свята вёскі Гарадная
16:09
Свята вёскі Гарадная

Такіх кропак гандлю на кірмашы была не адна...

Раз у два гады вёска Гарадная на тыдзень становіцца цэнтрам увагі не толькі грамадскасці Століншчыны, але і Брэстчыны і нават Беларусі. Сюды прыязджаюць майстры і аматары ганчарнай справы з усёй рэспублікі, шматлікія журналісты, мастацтвазнаўцы, ураджэнцы Гарадной і проста цікаўныя людзі.

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, абласны грамадска-культурны цэнтр пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага раённага выканаўчага  камітэта ладзяць міжнародны пленэр ганчароў-керамістаў, кульмінацыяй якога з’яўляецца традыцыйны Гараднянскі кірмаш рамёстваў.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў А. А. Дзямко ўручае ўзнагароду самаму маладому ўдзельніку пленэру ганчароў Сяргею Шчамялёву

Зранку на цэнтральнай плошчы вёскі і прылеглай вуліцы свае рады разгарнулі майстры народнай творчасці. Сувенірамі і прадукцыяй з лёну фабрычнай вытворчасці гандлявалі палаткі Столінскага і Пінскага спажыўтаварыстваў. Свае мастацкія творы на выстаўках-продажах прапаноўвалі народныя ўмельцы са школы народнай творчасці Фядорскага СДК і Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці, Пінскага дома рамёстваў. Цікавыя кветкі з кары дрэў і саломкі, драўляныя вырабы, вышыўка і вязанне  — шматлікія рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва радавалі вока гасцей. Сваімі работамі здзіўлялі майстры ганчарнага пленэру. Але, бадай, найвялікшым попытам карысталіся традыцыйныя гараднянскія вырабы – мамзэлькі, місачкі, гаршкі розных памераў.

Майстар-клас Мікалая Нупрэйчыка

Пачалося святкаванне шэсцем калоны, у галаве якой ехалі вазы з гараднянскім посудам, ішлі майстры міжнароднага пленэру,  удзельнікі аматарскай творчасці. У гонар праслаўлення ганчарнай справы ў неба адпускаюцца паветраныя шары з сімвалічным знакам гараднянскіх ганчароў, а гасцей свята частуюць караваем. За мірнае неба над галавою і магчымасць радавацца кожнаму дню да помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усклалі вянкі, а памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.

Выемка посуду з горна

   Удзельнікаў свята віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко і дырэктар Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Святлана Валянцінаўна  Каржук. Яны ўручылі ўсім удзельнікам ІV Міжнароднага пленэру ганчароў дыпломы і падарункі. Са словамі ў адказ выступілі народны майстар Расіі Таццяна Галаванава і Дзейвідас Ётаўціс з Літвы.Да сёлетняга кірмашу было прымеркавана і свята вёскі.                                           Старшыня Гараднянскага сельскага выканаўчага камітэта Лічэўскі Мікалай Васільевіч уручыў падарункі лепшым жыхарам сельскага Савета. Былі ўшанаваны Мікалай і Таццяна Кісель, у сям’і якіх 2 чэрвеня 2014 года нарадзілася на свет дачушка Ангеліна.                                   Самая старэйшая сярод старажылаў — Марыя Сцяпанаўна Мікша, год нараджэння якой 1917-ты, а  25 студзеня ёй споўнілася 97 гадоў. Яна мае шэсць  унукаў і 12 праўнукаў.

Старажылка Марыя Сцяпанаўна Мікша са сваёй сям”ёй

  Дваццаць пяць гадоў разам па жыцці ідуць Мікалай Мікалаевіч і Алена Вітальеўна Шэлест. На сямейным календары Івана Сцяпанавіча і Надзеі Емяльянаўны Шэлест — 50 гадоў.           Самая маладая сямейная пара Сяргея Віктаравіча і Наталлі Мікалаеўны Саевічаў. Залатыя юбіляры падарылі ім гаршочак як сімвал сямейнага дабрабыту з пажаданнем, што ён пройдзе выпрабаванне агнём і выйдзе моцным на вякі, будзе служыць не аднаму пакаленню сям’і.           Самыя багатыя сем’і ў Гарадной - тыя, якія маюць многа дзяцей. Адна з іх  — сям’я Уладзіміра Трафімавіча і Наталлі Сяргееўны Пешкаў.                                                                 За самы добраўпарадкаваны падворак узнагароджана сям’я Ільчэўскіх — Андрэя Рыгоравіча і Іны Мікалаеўны.

Мнагадзетная сям”я Пешкаў

  За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Гараднянскага сельскага Савета ўзнагароджана  Ківель  Валянціна Міхайлаўна, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі.На свяце аказаліся імяніннікі. У гэты святочны дзень споўнілася 50 гадоў Святлане Васільеўне Ількіў. Яшчэ    адзін   дзень   нараджэння – у Галіны Іванаўны Вячорка, якая ўшанавана за ўтульнасць і парадак на ўласнай сядзібе.За шматгадовую добрасумленную працу начальнік вытворчага ўчастка “Гарадная” КСУП “АграГлінка” Мікалай Мікалаевіч Шэлест уручыў падарункі пастуху фермы Дзераўная Івану Мікалаевічу Піва і трактарысту-машыністу механізацыі в. Гарадная Івану Мікалаевічу Гміру.                                                                                               У канцэрце, які падрыхтавалі  ўдзельнікі  аматарскай творчасці, выступілі народнае аматарскае аб’яднанне “Гарынскія папрадухі” Рэчыцкага ГДК, узорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага СДФ, народнае фальклорнае аб’яднанне “Прамень” Давыд-Гарадоцкага ГДК, клуб аматараў песні “Ярок” і эстрадныя выканаўцы Глінкаўскага, Стружскага, Давыд-Гарадоцкага дамоў культуры. Госцем свята стаў народны ансамбль песні і музыкі “Шляхцічы” Лунінецкага гарадскога дома культуры.                                                                     Для жадаючых падсілкавацца працавалі апетытныя рады, для дзяцей – атракцыёны. Можна было пасмакаваць цукровую вату і папкорн. Праверыць удачу запрашала бяспройгрышная латарэя. Многа наведвальнікаў было ў выставачнай зале Цэнтра ганчарства, дзе можна было азнаёміцца са свежымі работамі ўдзельнікаў пленэру. Нямала цікаўных сабраў прагляд польскага фільма, які быў зняты ў 1939 годзе, пра гараднянскі ганчарны промысел. А на ўлонні прыроды пад вялікімі жоўтымі парасонамі ішоў майстар-клас для жадаючых паспрабаваць сябе ў ролі ганчара. У другой палове дня стала сведкай таго, як выгружаюць абпалены посуд з горна на сядзібе ганчара, і прыемна ўражана гасціннасцю суседзяў сядзібы – Надзеі Адамаўны і Канстанціна Дзмітрыевіча Палешкаў, якія запрасілі ў дом і пачаставалі гараднянскім баршчом з грыбамі.

Дзякуй, гасцінная гараднянская зямля. Ляці па ўсім свеце, справа рук ганчароў!

Просмотров: 467 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Август 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz