Четверг, 14.12.2017, 21:42
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2013 » Июнь » 14 » Сонечны тыдзень у Польшчы
16:17
Сонечны тыдзень у Польшчы

                   

     Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь хор "Крыніца” Столінскага ГДК вярнуўся з творчай паездкі ў Рэспубліку Польшча. Па запрашэнні польскага боку калектыў прымаў удзел у святкаванні Дня горада Жывец, кіраўніцтвам якога і ўладай Столінскага раёна заключана пагадненне аб культурным і сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве. Узначальваў раённую дэлегацыю начальнік аддзела культуры Васіль Андрэевіч Заруба.
    Столінскія артысты пазнаёмілі з беларускай нацыянальнай песеннай культурай і сваёй творчасцю не толькі жыхароў Жывеца, але і польскага горада Гагалін, выступілі з канцэртам у касцёле. Каб лягчэй разумець, пра што расказваецца ў песнях, вядучая праграмы Вольга Адамовіч рабіла кароткі пераклад зместу на польскую мову. Гэты нюанс дазволіў наладзіць цёплы кантакт паміж артыстамі і гледачамі.
     На час знаходжання ў Польшчы ўдзельнікам хору была наладжана разнастайная праграма адпачынку. Госці пазнаёміліся з работай каталіцкай царквы па выхаванні маладога пакалення ў нядзельнай школе, умовамі рэабілітацыйнага цэнтра для састарэлых, развіццём аграэкатурызму ў краіне. Наведалі шэраг славутасцей, пабывалі ў сем’ях. Сваю ўвагу гасцям выказаў стараста Жывецкага павета Анджэй Зялінскі. Дэлегацыі абмяняліся сувенірамі.
     Усю паездку ў Польшчы свяціла сонца. Такі ж сонечны настрой застаўся ва ўдзельнікаў хору ад гасціннага прыёму і шчырых добрасуседскіх адносін.


 






Просмотров: 332 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2017
    Конструктор сайтов - uCoz