Понедельник, 19.11.2018, 20:35
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2013 » Май » 21 » Праздник детского фольклора
12:14
Праздник детского фольклора
  19 мая заслуженный любительский коллектив РБ «Вытинанка» Столинского ГДК руководитель Петр Остапчук, образцовое объединение любителей фольклора «Згадка» Мочульского сельского Дома фольклора руководитель Ирина Лешкевич приняли участие в областном смотре-конкурсе детских фольклорных коллективов и праздника фольклорного искусства «Таночак» в д. Бездежь Дрогичинского района.
    Ирина Николаевна Лешкевич поделилась своими впечатлениями:
   -Для гэтага саставу аб’яднання такі маштабны і сур’ёзны конкурс быў упершыню. Яму папярэджваў строгі адбор абласнога журы, а з нашага боку працяглы час падрыхтоўкі, бо патрэбна было прадставіць цэласную праграму, дзе былі б знітаваны і вясновая абрадавая песня, і мясцовыя танцы, і інструментальная творчасць, і вусны народны фальклор. У конкурсе прымалі ўдзел ужо добра вядомыя ўзорныя дзіцячыя калектывы вобласці, у асноўным – танцавальныя. Наша выступленне і самі ўдзельнікі аб’яднання ўразілі прысутных адметнымі ад іншых калектываў яркімі мясцовымі строямі, мясцовай гаворкай, добрым выкананнем веснавых песень, цікавай рэжысурай праграмы. Самае прыемнае, што адзначана і наша першая спроба развівацца ў напрамку інструментальнай творчасці.Цяпер у акампанемент дабаўлены яшчэ адзін баян (Юра Ляшкевіч), дудка (Дзіяна Ляшкевіч) , бубен, трашчоткі ды гліняныя свісцёлкі. Кіруе інструментальнай групай Вольга Арловіч.
   Узорнае аб’яднанне аматараў фальклору "Згадка” узнагародзілі спецыяльным дыпломам за захаванне мясцовых асаблівасцяў выканання палескай песні.
  З чатырох намінацый конкурсу калектыў быў адзначаны ў трох. Дыпломамі 3 ступені у намінацыі "Інструментальная творчасць” за выкананне прыпевак і намінацыі "Песня” за выкананне вяснавога карагоду "Ой, серая гуска” і "Ластовонько да чарненькая”. Дыпломам 2 ступені ў намінацыі "Вусная народная творчасць” за выкананне мясцовай казкі пра Івана Цяльпешыка ўзнагароджана ўдзельніца аб’яднання Настасся Пашкавец. Журы адзначыла яе артыстычнасць, жартаўлівы характар, каларытную гаворку.
   Але самае галоўнае, мы ўбачылі мноства цікавых дзіцячых калектываў, убачылі цікавыя танцавальныя праграмы, мелі магчымасць пазнаёміцца з разнастайнымі народнымі рамёствамі, атрымалі асалоду ад выступленняў гасцей свята - фальклорных калектываў з Польшчы, Расіі,Прыбалтыкі і Беларусі. 
 
фото
образцового объединения любителей фольклора "Згадка"




фото
заслуженного любительского коллектива РБ "Вытинанка"
Просмотров: 405 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz