Понедельник, 20.11.2017, 08:33
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2014 » Март » 4 » Народнае свята "Масленка"
13:51
Народнае свята "Масленка"
      Другога сакавіка ў Столінскім гарадскім парку адбылося традыцыйнае святкаванне Масленіцы.
Незадоўга да афіцыйнага пачатку свята па горадзе праехала конная павозка з музыкамі і зазываламі. А на плошчы Леніна збіраліся творчыя калектывы. У 12 гадзін урачыстым шэсцем, з чучалам Масленіцы, з песнямі і музыкай калона рушыла да эстраднай пляцоўкі. Тэатралізаваным пралогам з карагодамі частаваннем блінамі ўдзельнікі аматарскай творчасці нагадалі гледачам пра старадаўнюю традыцыю Масленіцы. 
   З канцэртнымі нумарамі выступілі заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь — хор "Крыніца” і ансамбль народнай музыкі "Выцінанка”, народны тэатр "Пагарынне” і народны ансамбль танца "Рэха” Столінскага ГДК, народны фальклорны гурт "Журавушка” Адвержыцкага сельскага дома фальклору, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў "Верасень” і народнае аматарскае аб’яднанне "Гарынскія папрадухі” Рэчыцкага ГДК. Эстраднымі нумарамі парадавалі выканаўцы Давыд-Гарадоцкага, Белавушскага і Столінскага дамоў культуры.
Работу дзіцячага гарадка арганізавалі супрацоўнікі раённага цэнтра дзіцячай творчасці, цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк. Прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па перацягванні каната, дарцы і іншыя забавы.
      Апетытныя рады запрашалі паспрабаваць шашлык, бліны і іншыя прысмакі, пагрэцца гарачым чаем. Сваю ўдачу можна было праверыць у бяспройгрышнай латарэі.
    Фінальным акордам свята развітанне з зімою стала спальванне на кастры чучала Зімы.
Просмотров: 404 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Март 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2017
    Конструктор сайтов - uCoz