Четверг, 28.03.2024, 13:12
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2014 » Сентябрь » 23 » Міжнародны фестываль у Ляскавічах
17:41
Міжнародны фестываль у Ляскавічах

Ганаровы Паляшук жыве ў Цераблічах.

Народны майстар Іван Супрунчык.

Палеская зямля — скарбніца фальклору, народных традыцый. Захоўваючы такі этнаграфічны пласт, мы ўсведамляем сваю ролю ў сучаснай культуры. “Кліч Палесся” садзейнічае і сацыяльна-эканамічнаму развіццю палескага рэгіёну.
Упершыню ў рамках фестывалю адбылося прысваенне звання “ГанаровыПаляшук”. Яно даецца людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларускага Палесся, а таксама за захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый гэтага рэгіёна.
Шчыра радаваліся і ганарыліся прадстаўнікі Століншчыны, што “Ганаровым Палешуком” стаў і дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы народны майстар Іван Супрунчык.
Акрамя адпаведнага дыплома былі ўручаны і спецыяльныя бронзавыя статуэткі палешука, а таксама слуцкі пояс.
Дыпломам і каштоўным падарункам была ўзнагароджана і творчая дэлегацыя Столінскага раёна за актыўны ўдзел у фестывалі і значны ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры. Століншчына была прадстаўлена падворкам “Хата ганчара”. Тут можна было не толькі паглядзець, як развіваюцца, перадаюцца з пакалення ў пакаленне ганчарныя традыцыі, але і самому паспрабаваць зрабіць на сапраўдным ганчарным коле выраб з гліны. Экскурсію праводзіла дырэктар Цэнтра ганчарства Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец. На падворку былі выстаўлены работы народнага майстра Івана Піліпавіча Супрунчыка, вырабы з саломкі наведвальнікаў гуртка ДДТ з аг. Фядоры, а таксама лялькі ў народных рэгіянальных касцюмах, створаныя кіраўніком узорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка” Столінскага ЦДТ Валянціны Лёгкай. Своеасаблівую сувенірную лаўку са сваіх вырабаў прапанавала Столінская пярвічная арганізацыя “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам пад старшынствам Мальвіны Выдрыцкай.

                         
Святочнага настрою дадавалі заслужаны аматарскі калектыў “Выцінанка”, народны фальклорны калектыў “Журавушка” з Адвержыч, узорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” і аматарскае аб’яднанне “Моўства” Мачульскага сельскага дома фальклору. На галоўнай сцэне з песняй пра Ляскавічы выступіў заслужаны аматарскі калектыў хор “Крыніца”..
Упершыню ў рамках фестывалю праходзіў конкурс прыгажосці “Палеская прыгажуня-2014”. У ліку дваццаці ўдзельніц была і жыхарка Століна дзевятнаццацігадовая Кацярына Прылуцкая.

Алімпіяда Леанавец прэзентуе ганчарныя вырабы

                    

                                     .

На Столінскім падворку каля «Хаты ганчара» губернатар Брэсцкай вобласці Канстанцін Андрэевіч Сумар (у цэнтры)

Валянціна Лёгкая са сваімі вырабамі

                

Просмотров: 771 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz