Понедельник, 19.11.2018, 20:17
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2015 » Февраль » 17 » Мистер Столинщины-2015
10:13
Мистер Столинщины-2015

У мінулую пятніцу на сцэне Столінскага гарадскога дома культуры ўпершыню адбылася шоу-праграма “Містэр Століншчыны-2015”. Арганізатарамі выступілі клуб культработнікаў “Альтанка” раёнанага арганізацыйна-метадычнага цэнтра (кіраўнік Ніна Лісавец), раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Ператварыць шоу ў сапраўднае свята мужчынскай прыгажосці і таленту згадзіліся шэсць канкурсантаў з розных арганізацый і ўстаноў раёна. Вадзім Пашкевіч – навучэнец прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, Васіль Яхнавец – дырэктар Адвержыцкага  сельскага дома фальклору, Дзмітрый Шурхай – навучэнец аграрна-эканамічнага каледжа, Дзмітрый Мішапуд – рэгістратар Столінскага бюро агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, Міхаіл Лузько – юрысконсульт ААТ “Столінрайаграсэрвіс” і Сцяпан Мазмішвілі - дзіджэй Давыд-Гарадоцкага ГДК.

Вызначалі самага абаяльнага, прыгожага, таленавітага з дапамогай журы, у якое ўвайшлі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вадзім Заруба. Ацэньвалі ўдзельнікаў па трох конкурсах:”Візітная картка”,  “Нестандартная сітуацыя” і “Конкурс талентаў”. 

Усе шасцёра расказвалі пра сябе - песняй,  вершам, відэапраэзентацыяй. Знайсці выйсце з нестандартнай сітуацыі іншы раз дапамагаў гумар. 

Што да конкурсу талентаў, то тут усе як на падбор. Вадзім Пашкевіч спяваў, Васіль Яхнавец чытаў гумарэску, Дзмітрый Шурхай паказваў інсцэніроўку. Міхаіл Лузько прадэманстраваў сваю ігру ў народным інструментальным ансамблі “Брыз”. Дзмітрый Мішапуд расказаў ўласна напісаную вершаваную гумарэску пра сваю работу ў БТІ. А ў Сцяпана Мазмішвілі талент сябра і рыбака.

Па выніках набраных балаў журы прысудзіла ўсім удзельнікам намінацыі. Вадзім Пашкевіч – містэр Арыгінальнасць, Васілья Яхнавец – містэр Мужнасць, Дзмітрый Шурхай – містэр Інтэлект (ён жа містэр Глядацкіх сімпатый), містэр Талент – Дзмітрый Мішапуд. Тытул “Віцэ-містэр Століншчыны-2015” прысвоена Сцяпану Мазмішвілі, а “Містэрам Століншчыны-2015” стаў Мізаіл Лузько.

Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і раённай арганізацыі

 грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Спонсарам праграмы выступілі  індывідуальныя прадпрымальнікі Тарасевіч Васіль Міхайлавіч, Сашкевіч Аляксандр Васільевіч і Міхлюк Аляксей Пятровіч.

Спецыяльныя прызы ад касметычнай кампаніі “Фаберлік” у асобе Таццяны Касцюк атрымалі “Містэр Століншчыны-2015” Міхаіл Лузько, віцэ-містэр Сцяпан Мазмішвілі і містэр глядацкіх сімпатый Дзмітрый Шурхай.

Вясёлага настрою дадавалі Варвара Белавус, Таццяна Вабішчэвіч, Алена Чупік і Наталля Кананчук з ансамблем “Брыз”.

Просмотров: 1200 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Февраль 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz