Пятница, 29.03.2024, 11:41
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2014 » Ноябрь » 21 » Дзень сельскай гаспадаркі
15:41
Дзень сельскай гаспадаркі

Узнагароду старшыні СВК «Палеская ніва» А. М. Бародзічу ўручае старшыня райвыканкама Р. В. Пратасавіцкі

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Столінскім гарадскім доме культуры прайшло ўшанаванне працаўнікоў палёў і ферм, усіх тых, хто працуе на сельскагаспадарчых прадпрыемствах, у фермерскіх гаспадарках.Яшчэ ў фае ўстановы культуры ўдзельнікі ўрачыстасці пазнаёміліся з плёнам сваёй працы: шматлікія выстаўкі-дэгустацыі толькі найбольш важнай прадукцыі, вырашчанай або вырабленай са здабытых на палях і фермах Століншчыны сыравіны, уражвалі і праслаўлялі сельскіх працаўнікоў.
Хлеб і хлебабулачныя вырабы, багацце сартоў бульбы, яблыкаў, мясных вырабаў вабілі да сябе. Вельмі многае робіцца са столінскага малака, а попытам у апошні час карыстаюцца пладовыя сокі з вырашчаных на

Узнагароды ўручае старшыня прафкама работнікаў АПК А. А. Дзямко

Століншчыне яблыкаў.
А яшчэ непаўторнай палескай песняй і музыкай гасцей сустракала знакамітая “Выцінанка”.
У актавай зале з цёплымі і шчырымі віншаваннямі са святам да ўсіх звярнуўся старшыня райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі.
Сельская гаспадарка, адзначыў ён, для нашага раёна не толькі галіна эканомікі. Гэта жыццёвы ўклад большасці яго жыхароў, таму што пераважная частка насельніцтва працуе ў аграрным сектары.

 

Лепшых футбалістаў узнагароджвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. Ярашэвіч


На сцэне – тыя, хто падхапіў эстафету знакамітых спецыялістаў раёна, каб памнажаць славу хлебаробскай Століншчыны. Іх узнагароджвае член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская.
Чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянату раёна па футболе ўзнагародзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч.
Ушанаванне лепшых працаўнікоў сельскай Століншчыны суправаджалася цудоўным канцэртам, з якім выступілі знакамітыя народныя калектывы, а таксама асобныя выканаўцы.

Просмотров: 922 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz