Суббота, 21.10.2017, 04:03
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2014 » Апрель » 4 » Дэлегацыя горада-пабраціма Скапін у Століне
10:32
Дэлегацыя горада-пабраціма Скапін у Століне

   1.04.2014г у Столін прыбыла афіцыйная дэлегацыя горада-пабраціма Скапін Разанскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
   Дагавор аб пабрацімскіх адносінах паміж Скапінам і Столінам быў падпісаны ў жніўні мінулага года падчас урачыстага закрыцця  V Міжнароднага фестывалю ганчароў, удзел у якім прымалі гараднянскія майстры гліны. Пасланцы Беларусі  другі раз ездзілі на форум, які лічыцца самым прадстаўнічым у Расіі.  І калі першы раз яны былі з мэтай “людзей паглядзець”, дык другі раз – сябе паказаць.  Даволі маштабна яны прэзентавалі аўтэнтычны ганчарны промысел вёскі Гарадная.
   Другога красавіка адбылася сустрэча дэлегацыі з кіраўніцтвам раёна і да брацкай магілы савецкіх воінаў , партызан і ахвяраў фашызму ўсклаліся кветкі. Таксама была наладжана экскурсія ў раённы краязнаўчы музей.
   
У 15.30 у гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Адкрыў яго старшыня раённага выканаўчага камітэта Рыгор Пратасавіцкі. Ён павіншаваў усіх са святам і выказаў упэўненасць, што партнёрскія адносіны паміж гарадамі Столін і Скапін паслужаць устанаўленню цесных эканамічных, турыстычных і культурных сувязяў.

У краяведчым музеі

Кіраўнік адміністрацыі г. Скапіна Таццяна Масцюкова коратка расказала пра горад Скапін, выказала ўдзячнасць за гасцінны прыём і перадала нізкі паклон ад скапінцаў.
Працягам стаў цудоўны канцэрт, падрыхтаваны ўдзельнікамі аматарскай творчасці Століншчыны і Разаншчыны. Сваім майстэрствам падзяліліся заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь – ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” і хор “Крыніца”, народны ансамбль танца “Рэха” і ўзорны вакальны ансамбль сярэдняй школы № 2 г. Століна “Весялінка”, эстрадныя выканаўцы Сяргей Кудласевіч І Аляксандр Юрчук.

Ірына і Віктар Івановы

 

Анатоль Шашкін

Перад тым, як на сцэну выйшлі артысты з Расіі, начальнік Скапінскага аддзела культуры Марына Рацюнская паведаміла, што ў іх 13 народных і ўзорных мастацкіх калектываў. А перад гледачамі выступілі ўзорны ансамбль танца “Вердніца”, удзельнікі вакальнага ансамбля “Ребятушки” – муж і жонка Ірына і Віктар Івановы, саліст вакальнага ансамбля “Шанц” Анатоль Шашкін. Віктар Іваноў, дарэчы, з’яўляецца кіраўніком шэрагу творчых калектываў — ансамбля “Ребятушки”, аркестра народных інструментаў, хору ветэранаў вайны і працы, хору работнікаў культуры.
Гледачы (а іх сабралася поўная зала) цёпла прымалі артыстаў, шчыра апладзіравалі і пакідалі залу з вялікай насалодай ад творчасці двух народаў-братоў.

Просмотров: 294 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Апрель 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2017
    Конструктор сайтов - uCoz