Пятница, 29.03.2024, 18:31
Приветствую Вас Гость | RSS
Отдел культуры Столинского райисполкома
Главная » 2014 » Сентябрь » 24 » Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2014»
10:40
Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2014»

Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2014»

 

Хлеб-соль ад гаспадароў свята прымае старшыня Столінскага райвыканкама Р. В. Пратасавіцкі

                Урачыстае мерапрыемства з нагоды ўшанавання лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу вобласці адкрыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Андрэевіч Сумар. У сваім вітальным слове ён адзначыў, што праца хлебаробаў цяжкая, але вельмі высакародная. 

Удзельнікі конкурсу «Уладар сяла - 2014» - сям”я Строк з аг. Струга

.

Калектыў Мачульскага сельскага дома фальклору


        — Зямелька-маці ідзе насустрач тым, хто не шкадуе ні поту, ні крыві, не лічыцца са сваім часам, — заўважыў Канстанцін Андрэевіч Сумар.
           Традыцыйна на кірмаш прыехалі і нашы прадстаўнікі творчых прафесій. У святочным гала-канцэрце ўдзел прымаў заслужаны аматарскі калектыў “Выцінанка”. На сцэне ў гандлёвым радзе ад Століншчыны нікога не пакінуў раўнадушным сваімі музычнымі нумарамі калектыў Мачульскага сельскага дома фальклору. 
Былі таксама і выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Давыд-Гарадка, Альшан, Дома дзіцячай творчасці з Фядор. Адну са сваіх драўляных скульптур старшыні аблвыканкама ўручыў наш знакаміты майстар І. П. Супрунчык. Свае вырабы паказаў і Цэнтр ганчарства з Гарадной на чале з дырэктарам А. Д. Леанавец.
           Адным з цікавых мерапрыемстваў было спаборніцтва “Уладар сяла – 2014”. У ім прыняла ўдзел сям’я Віктара і Вольгі Строк з сыночкам Мікітам і дачушкай Насцяй з аграгарадка Струга. Сярод чатырнаццаці каманд нашы занялі прызавое трэцяе месца і цяпер рыхтуюцца да вышэйшага этапу — рэспубліканскага, які пройдзе ў рамках фестывалю “Покліч Палесся” ў Ляскавічах.

Просмотров: 785 | Добавил: stolin_rmc | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz